Изучая беларуски интернет

Нас считают

Каталог TUT.BY Rating All.BY

Авторизация






Забыли пароль?
Главная arrow Исследования arrow Истории БелНета arrow Накіды кароткай гісторыі беларускага інтернэту (Белнэта) 1991-1997

Накіды кароткай гісторыі беларускага інтернэту (Белнэта) 1991-1997

Наброски краткой истории развития интернета в Беларуси 1991-1997 годы.

© Ліцьвінскі Зубр

1991

Закладзена сетка Бас-Нэт (BAS-NET; Belarusian Academy of Sciences Network) на аснове PAD-тэхналёгіі, злучаны 10 навуковых інстытутаў.

Сетка Бас-Нэт займела электронную пошту па выдзеленай тэлефоннай лініі Менск-Масква з Інстытутам аўтаматызаваных сістэмаў (Масква).

1992

Створаны Інфармацыйна-аналітычны цэнтар Міністэрства адукацыі.

У Беларусі зьявіўлася падключэньне па пратаколу UUCP (электронная пошта і тэлеканфэрэнцыі) з доступам да сеткі EUnet/Relcom (Масква, Расея) па тэлефоннай лініі тыпу ISKRA.

1993

Утворана дзяржаўная сетка Белпак, створаны канал Менск-Масква.

Бас-Нэт падключана да сеткі Белпак.

Закладзена сетка Юнібел.

Прынята рашэньне пра стварэньне адукацыйнай сеткі Эдубел (Edubel) Міністэрства адукацыі.

Кіраваньне сеткаю Юнібел (Unibel) перайшло да Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі, стварэньне сеткі Эдубел спынена.

Юнібел зарэгістраваны ў RIPE (сьнежань), выдзелена зона IP адрасоў.

Юнібэл мае доступ па дазвонцы (dial-up) да сеткі EUnet/Relcom (Масква, Расея).

Адрасы электроннай пошты маюць падобны выгляд: [імя] Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script ,
Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script @ussr.eu.net

1994

Створана Лябараторыя кампутарнай телекамунікацыі Міністэрства адукацыі і навукі (сакавік).

Саветам міністраў Беларусі прынята Нацыянальная праграма інфарматызацыі Беларусі.

10 траўня 1994 г. IANA стварыла/зарэгістравала даменную зону .by.

Юнібэл атрымаў права быць рэгістратарам нацыянальнай зоны даменных адрасоў. Першасны DNS-сэрвэр знаходзіўся ў сетцы NASK (Варшава, Польшча), другасны DNS-сэрвэр - у сетцы FREEnet (Масква, Расея) (ac.ru).

Зарэгістраваны 1-ы беларускі дамен - minsk.by, які робіцца гэаграфічнаю зонаю.

Юнібэл атрымала доступ па дазвонцы (dial-up) да сеткі UARNET (Львоў, Украіна) па тэлефоннай лініі тыпу ISKRA.

Утворана фірма "Открытый контакт".

У канцы 1994 утвораны (суб)дамены - ok.minsk.by (верасень?), cacedu.minsk.by (канец 1994 - пачатак 1995?).

cacedu.minsk.by (Вылічальна-Аналітычны Цэнтар Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / Computer and Analytical Centre of Ministry of Education of Republic Belarus).

Створаны сайт "Virtual Guide to Belarus / Віртуальны гід па Беларусі" (стваральнікі А.Арцюховіч, А.Серка) (лістапад).

Юнібэл стварыў сталае падключэньне па пратаколу TCP/IP Менск-Варшава з хуткасьцю 9,6 Кб/с з сеткаю NASK (сьнежань).

Утворана фірма NSYS, якая пачала прадстаўляць паслугі электроннай пошты (верасень).

Юнібел стаў сябрам, як прадстаўнік Беларусі, ў TERENA, EARN, CEENet.

1995

У Беларусі 1 дамен (minsk.by) і 2 гаста (ok.minsk.by, cacedu.minsk.by) (студзень).

Беларусь стала сябрам NSFNET (люты).

Юнібэл стварыў сталае падключэньне па пратаколу TCP/IP Менск-Масква з сеткаю FREEnet хуткасьцю 28,8 Кб/с.

Юнібэл павялічыў хуткасьць падключэньня зь сеткаю NASK да 19,2 Кб/с (вясна).

У Юнібэла ўсталявана спадарожнікавы канал пры дапамозе сеткі NASK і CEENet.

Адбылася міжнародная канфэрэнцыя "Стварэньне кампутарных сетак у Беларусі" (чэрвень).

Створаны "Белтэлекам" (ліпень).

У Беларусі 1 дамен і 5 гастоў (ліпень).

Створаны першы ftp-сэрвер - ftp://unibel.by/ (верасень-лістапад).

Створана канфэрэнцыя ў Usenet - soc.culture.belarus (мадэратары Peter Kasaty, Alex Artsyukhovich, Matvey Nemenman, Irena Slage & Dmitry Zelenko).

1996

У Беларусі 4 дамена (ac.by, bas-net.by, minsk.by, unibel.by) і 23 гаста (студзень).

Белпак пачаў прадастаўленьне паслуг доступа ў Інтэрнэт (пачатак году).

Пачата стварэньне аптавалаконнае кола сеткі Бас-Нэт (пачатак году).

Сутачны трафік расейскай сеткі FREEnet зь Беларусьсю складае: сыходны - 5,98 Мб, уваходны - 7,42 Мб (сакавік).

У Беларусі 5 даменаў і 103 гаста (ліпень).

Створаны сайт www.belarus.net (жнівень).

Зьявіўся гостынг на сайце gis.minsk.by (у верасьні ўжо існаваў), дзе разьмяшчаюцца старонкі беларускіх газетаў, на той час адрас быў такі - www.gis.minsk.by/docs/pagegis/press/index.htm

Пачата рэалізацыя Нацыянальнай праграмы інфарматызацыі Беларусі (кастрычнік).

Створана аптавалаконнае кола сеткі Юнібел.

За 1996 дамены беларускай адраснай зоны (*.by) запытваліся менш, чым 500 разоў.

1997

У Беларусі 14 даменаў і 255 гастоў (студзень).

"Белтэлекам" мае два знешніх каналы - спадарожнікавы 1 Мб/с на амерыканскага правайдэра MSI і 256 Кб/с на расейскага правайдара "Дэмас". Да Інтэрнэта падключаны абласныя цэнтры і 22 раённых. (вясна).

На выстаўцы TIBO Белтэлекамам прадстаўлены доступ у Інтэрнэт на хуткасьці 128 Кб/с.

У Беларусі 28 даменаў і 451 гост (ліпень).

Закладзены праект "DATA", з прадастаўленьнем гостынга пад старонкі культурніцкай накіраванасьці (www.data.minsk.by).

Створаны праект "БURLАК" (аўтар Аляксандар Дробыш).

Кампанія NSYS стварыла першы паштовы IMAP-сэрвэр.

Фірма "Дайнова" адкрыла першую інтэрнэт-краму (www.dainova.minsk.by).

Адчынена беларускае Прадстаўніцтва Савета па міжнародных дасьледваньнях і абменах (IREX), між іншым прадастаўляюца гранты СМІ на інтэрнэт-выданьні і паштовыя скрынкі журналістам (жнівень).

Адкрыты праект home.by, які прадастаўляў беларускім грамадзкім арганізацыям гостынг з субдаменам і паштовыя скрынкі (верасень).

Усталяваныя першыя спадарожнікавыя падключэньні DirecPC фірмай "Овердрайв" (верасень).

Канфэрэнцыя "Прымяненьне Internet у бізнэсе" арганізаваны фірмай "Интербизнес Консалт" (кастрычнік).

Кампанія NSYS стварыла першы паштовы WebMail-сэрвэр.

Праграма падрыхтоўкі і доступу ў інтэрнэт (IATP; www.iatp.by) адчынена ў Беларусі.

Фондам Сораса укладзена ў разьвіцьцё беларускага Інтэрнэту каля 500 000 даляраў.

За 1997 дамены беларускай адраснай зоны (*.by) запытваліся 3214 разоў.

Нявысьветленае/удакладніць

css.minsk.by
un.minsk.by
kv.minsk.by
ecopress.org.by
Чат "Диван"

А далей усё пакацілася... :)

 
« Пред.   След. »