Наброски краткой истории развития интернета в Беларуси 1991-1997 годы.
© Ліцьвінскі Зубр 1991Закладзена сетка Бас-Нэт (BAS-NET; Belarusian Academy of Sciences Network) на аснове PAD-тэхналёгіі, злучаны 10 навуковых інстытутаў. Сетка Бас-Нэт займела электронную пошту па выдзеленай тэлефоннай лініі Менск-Масква з Інстытутам аўтаматызаваных сістэмаў (Масква). 1992Створаны Інфармацыйна-аналітычны цэнтар Міністэрства адукацыі. У Беларусі зьявіўлася падключэньне па пратаколу UUCP (электронная пошта і тэлеканфэрэнцыі) з доступам да сеткі EUnet/Relcom (Масква, Расея) па тэлефоннай лініі тыпу ISKRA. 1993Утворана дзяржаўная сетка Белпак, створаны канал Менск-Масква. Бас-Нэт падключана да сеткі Белпак. Закладзена сетка Юнібел. Прынята рашэньне пра стварэньне адукацыйнай сеткі Эдубел (Edubel) Міністэрства адукацыі. Кіраваньне сеткаю Юнібел (Unibel) перайшло да Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі, стварэньне сеткі Эдубел спынена. Юнібел зарэгістраваны ў RIPE (сьнежань), выдзелена зона IP адрасоў. Юнібэл мае доступ па дазвонцы (dial-up) да сеткі EUnet/Relcom (Масква, Расея). Адрасы электроннай пошты маюць падобны выгляд: [імя]
Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
,
Этот e-mail защищен от спам-ботов. Для его просмотра в вашем браузере должна быть включена поддержка Java-script
@ussr.eu.net 1994Створана Лябараторыя кампутарнай телекамунікацыі Міністэрства адукацыі і навукі (сакавік). Саветам міністраў Беларусі прынята Нацыянальная праграма інфарматызацыі Беларусі. 10 траўня 1994 г. IANA стварыла/зарэгістравала даменную зону .by. Юнібэл атрымаў права быць рэгістратарам нацыянальнай зоны даменных адрасоў. Першасны DNS-сэрвэр знаходзіўся ў сетцы NASK (Варшава, Польшча), другасны DNS-сэрвэр - у сетцы FREEnet (Масква, Расея) (ac.ru). Зарэгістраваны 1-ы беларускі дамен - minsk.by, які робіцца гэаграфічнаю зонаю. Юнібэл атрымала доступ па дазвонцы (dial-up) да сеткі UARNET (Львоў, Украіна) па тэлефоннай лініі тыпу ISKRA. Утворана фірма "Открытый контакт". У канцы 1994 утвораны (суб)дамены - ok.minsk.by (верасень?), cacedu.minsk.by (канец 1994 - пачатак 1995?). cacedu.minsk.by (Вылічальна-Аналітычны Цэнтар Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь / Computer and Analytical Centre of Ministry of Education of Republic Belarus). Створаны сайт "Virtual Guide to Belarus / Віртуальны гід па Беларусі" (стваральнікі А.Арцюховіч, А.Серка) (лістапад). Юнібэл стварыў сталае падключэньне па пратаколу TCP/IP Менск-Варшава з хуткасьцю 9,6 Кб/с з сеткаю NASK (сьнежань). Утворана фірма NSYS, якая пачала прадстаўляць паслугі электроннай пошты (верасень). Юнібел стаў сябрам, як прадстаўнік Беларусі, ў TERENA, EARN, CEENet. 1995У Беларусі 1 дамен (minsk.by) і 2 гаста (ok.minsk.by, cacedu.minsk.by) (студзень). Беларусь стала сябрам NSFNET (люты). Юнібэл стварыў сталае падключэньне па пратаколу TCP/IP Менск-Масква з сеткаю FREEnet хуткасьцю 28,8 Кб/с. Юнібэл павялічыў хуткасьць падключэньня зь сеткаю NASK да 19,2 Кб/с (вясна). У Юнібэла ўсталявана спадарожнікавы канал пры дапамозе сеткі NASK і CEENet. Адбылася міжнародная канфэрэнцыя "Стварэньне кампутарных сетак у Беларусі" (чэрвень). Створаны "Белтэлекам" (ліпень). У Беларусі 1 дамен і 5 гастоў (ліпень). Створаны першы ftp-сэрвер - ftp://unibel.by/ (верасень-лістапад). Створана канфэрэнцыя ў Usenet - soc.culture.belarus (мадэратары Peter Kasaty, Alex Artsyukhovich, Matvey Nemenman, Irena Slage & Dmitry Zelenko). 1996У Беларусі 4 дамена (ac.by, bas-net.by, minsk.by, unibel.by) і 23 гаста (студзень). Белпак пачаў прадастаўленьне паслуг доступа ў Інтэрнэт (пачатак году). Пачата стварэньне аптавалаконнае кола сеткі Бас-Нэт (пачатак году). Сутачны трафік расейскай сеткі FREEnet зь Беларусьсю складае: сыходны - 5,98 Мб, уваходны - 7,42 Мб (сакавік). У Беларусі 5 даменаў і 103 гаста (ліпень). Створаны сайт www.belarus.net (жнівень). Зьявіўся гостынг на сайце gis.minsk.by (у верасьні ўжо існаваў), дзе разьмяшчаюцца старонкі беларускіх газетаў, на той час адрас быў такі - www.gis.minsk.by/docs/pagegis/press/index.htm Пачата рэалізацыя Нацыянальнай праграмы інфарматызацыі Беларусі (кастрычнік). Створана аптавалаконнае кола сеткі Юнібел. За 1996 дамены беларускай адраснай зоны (*.by) запытваліся менш, чым 500 разоў. 1997У Беларусі 14 даменаў і 255 гастоў (студзень). "Белтэлекам" мае два знешніх каналы - спадарожнікавы 1 Мб/с на амерыканскага правайдэра MSI і 256 Кб/с на расейскага правайдара "Дэмас". Да Інтэрнэта падключаны абласныя цэнтры і 22 раённых. (вясна). На выстаўцы TIBO Белтэлекамам прадстаўлены доступ у Інтэрнэт на хуткасьці 128 Кб/с. У Беларусі 28 даменаў і 451 гост (ліпень). Закладзены праект "DATA", з прадастаўленьнем гостынга пад старонкі культурніцкай накіраванасьці (www.data.minsk.by). Створаны праект "БURLАК" (аўтар Аляксандар Дробыш). Кампанія NSYS стварыла першы паштовы IMAP-сэрвэр. Фірма "Дайнова" адкрыла першую інтэрнэт-краму (www.dainova.minsk.by). Адчынена беларускае Прадстаўніцтва Савета па міжнародных дасьледваньнях і абменах (IREX), між іншым прадастаўляюца гранты СМІ на інтэрнэт-выданьні і паштовыя скрынкі журналістам (жнівень). Адкрыты праект home.by, які прадастаўляў беларускім грамадзкім арганізацыям гостынг з субдаменам і паштовыя скрынкі (верасень). Усталяваныя першыя спадарожнікавыя падключэньні DirecPC фірмай "Овердрайв" (верасень). Канфэрэнцыя "Прымяненьне Internet у бізнэсе" арганізаваны фірмай "Интербизнес Консалт" (кастрычнік). Кампанія NSYS стварыла першы паштовы WebMail-сэрвэр. Праграма падрыхтоўкі і доступу ў інтэрнэт (IATP; www.iatp.by) адчынена ў Беларусі. Фондам Сораса укладзена ў разьвіцьцё беларускага Інтэрнэту каля 500 000 даляраў. За 1997 дамены беларускай адраснай зоны (*.by) запытваліся 3214 разоў. Нявысьветленае/удакладніць css.minsk.by un.minsk.by kv.minsk.by ecopress.org.by Чат "Диван" А далей усё пакацілася... :) |